Сообщество - Куток беларускай мовы
Добавить пост

Куток беларускай мовы

157 постов 218 подписчиков

Популярные теги в сообществе:

Голы кароль. Каляды разам з Маляванычам. Вечар пяты

«Даўным-даўно жыў-быў на свеце кароль. Ён так любіў прыбірацца, што траціў на новую адзежу ўсе свае грошы. Парады, тэатры, загарадныя прагулкі яго цікавілі толькі тым, што можна было лішні раз паказацца ў новым уборы. На кожную гадзіну дня быў у яго асобны ўбор. У сталіцы таго караля жылося вельмі весела. Амаль штодня туды наведваліся замежныя госці. І вось аднаго разу...» 


Што ж там адбылося, даведаемся ўжо сёння, 5 снежня.


«Голы Кароль». Вечар 5. Ганс Хрысціян Андэрсан.


Маляваныч адкрывае наступнае акенца разам з Андрусём Такіндангам (малюнкі) і набліжае Каляды!

Ілля і Пятро. Каляды разам з Маляванычам. Вечар чацверты

“Даўно тое было — яшчэ як сам Бог па зямлі хадзіў. Аддаў Бог увесь свет Іллі і Пятру. Але ведама: дзе два паны, там ніколі ладу няма” ;

Маляваныч адкрывае чацвёртае акенца нашага Каляднага календара і чытае беларускую народную казку “Ілля і Пятро” сёння, 4 снежня.

Чароўны свет увасабляе ў малюнках неверагодны Андрусь Такінданг!

Каляды разам з Маляванычам. Вечар першы, другі і трэці

Беларуская народная казка “Зайкава хатка”.

- Жабкі-жабкі, дзень добры.

- А ты што за цуда-юда? - спыталі жабкі.

- Я Чарапаха.

- Бачыць такое не бачылі, чуць гэткае не чулі. Значыць, не можа цябе быць...


Як так?! Чарапахі не можа быць?! Мы таксама абураныя і чакаем, як гэта вырашыцца. Прапануем вашай увазе казку нашага выбітнага пісьменніка, 91-годдзя якого святкавалася днямі, - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч “Жабкі і Чарапаха”. Дзякуем за дапамогу з ілюстрацыямі Андрусю Такіндагу!

"Жылі-былі дваццаць пяць алавяных салдацікаў. Усе яны былі сынамі адной маці — старой алавянай лыжкі, — і, значыць, даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі. Былі яны прыгажуны пісаныя: стрэльба на плячы, галава прама, чырвоны з сінім мундзір — ну, прыгажосць што за салдаты!"


Сёння мы здзейснім з вамі амаль небывалае для гэтага года! Падарожжа! Праўда, пакуль віртуальнае :) У Данію, адкуль паходзіць любімы ўсімі казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан.


У трэці Калядны вечар Маляваныч чытае “Стойкі алавяны салдацік”. А дапамагае яму зрабіць падарожжа рознакалярова ілюстраваным Андрусь Такінданг!

Показать полностью 2

Казкі з Маляванычам: Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга

Няма таксы капрызнейшай за Іпаліта Шланга. То паглыбіцца ў свае думкі, то скрывіцца над міскай, то з асалодаю зоймецца самашкадаваннем, а бывае... Ох, пераменлівыя настроі ў гэтага сабачкі! Нялёгка быць яго сябрам. Але кот Алаізій Кацялок - верны таварыш, які без ваганняў адкажа на кожную адчайную смс-ку, накорміць сардэлькай, дапаможа знайсці згублены настрой

І нават аддасць сваю ўласную мару, бо чаго толькі не зробіш для сябра.


Гэтым разам Маляваныч запрашае вас на чытанні пра Іпаліта Шланга паводле польскай пісьменніцы Раксаны Енджэеўскай-Врубель у перакладзе Марыі Пушкінай, а малюе Марына Жвірбля.

"Спадчына". Янка Купала, 1918 г

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

І лесу шэлест верасны,

І ў полі дуб апалены.

Аб ёй мне будзіць успамін

На ліпе бусел клёкатам

І той стары амшалы тын,

Што лёг ля вёсак покатам;

І тое нуднае ягнят

Бляянне-зоў на пасьбішчы,

І крык вароніных грамад

На могілкавым кладзьбішчы.

І ў белы дзень, і ў чорну ноч

Я ўсцяж раблю агледзіны,

Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,

Ці трутнем ён не з’едзены.

Нашу яго ў жывой душы,

Як вечны светач-полымя,

Што сярод цемры і глушы

Мне свеціць між вандоламі.

Жыве з ім дум маіх сям’я

І сніць з ім сны нязводныя...

Завецца ж спадчына мая

Ўсяго Старонкай Роднаю.

Показать полностью

І мы далучымся да святкавання

Сустракайце ў госьці чарапы ды косьці

Жыццё пасля смерці

Агучка ад @Voiceover

Вы хотите головоломок?

Их есть у нас! Красивая карта, целых три уровня и много жителей, которых надо осчастливить быстрым интернетом. Для этого придется немножко подумать, но оно того стоит: ведь тем, кто дойдет до конца, выдадим красивую награду в профиль!

РАЗМЯТЬ МОЗГ

Сённяшняе слова СВЯТА

Сённяшняе слова СВЯТА Белорусский язык, Республика Беларусь, Чилик
Показать полностью 1
Отличная работа, все прочитано!